РУС БЕЛ ENG

Новая кніга нашага земляка

28.03.2025

Пабачыла свет новая кніга нашага земляка, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі, супрацоўніка раённай газеты “Бярэзінская панарама” Аляксандра Бычкоўскага, у якую ўвайшлі аповесці, надрукаваныя раней у літаратурных часопісах “Маладосць” і “Полымя”, і іншыя.
Выданне ажыццёўлена з дапамогай расійскай выдавецкай сістэмы Ridero, з якой супрацоўнічаюць літаратары з усяго свету. Як кажа аўтар, для яго гэта ўнікальны вопыт, таму што кантактуе з расійскім выдавецтвам упершыню. Між іншым, бліжэй да лета электронны і папяровы варыянты кнігі можна будзе купіць на вядомых гандлёвых інтэрнет-пляцоўках. Негледзячы на тое, што амаль усе творы ў кнізе вытрыманыя ў жанры містычнага рэалізму і часам, здаецца, выклікаюць ірацыянальны страх, фінал у кожным з іх аптымістычны, стымулюе жаданне жыць і верыць у светлае і вечнае. Знайшлося ў аповесцях таксама месца для сатыры і гумару.
Віншуем нашага пісьменніка і жадаем далейшых поспехаў на ніве сучаснай беларускай літаратуры! Кнігу “Замарочча” можна ўбачыць у раённай бібліятэцы.

поделиться в: