РУС БЕЛ ENG

«Сельская ўстанова культуры – сацыякультурная прастора»

29.11.2024

27 лістапада ў Багушэвіцкай бібліятэцы-клуб у межах праграмы «Сельская ўстанова культуры – сацыякультурная прастора» для сталых вяскоўцаў адбыўся вечар успамінаў «Памятаеш, як бывала». Размова аднасяльчанак прайшла ва ўтульнай абстаноўцы за кубачкам гарбаты. А прэзентацыя паэтычнага альманаха “Настальгія” аўтарства нашага земляка, ураджэнца в.Асмалоўка, Валянціна Вераб’я, зусім расчуліла нашых наведвальніц. Старэйшыя жыхаркі Багушэвіч пагрузіліся ва ўспаміны аб нашых аднасяльчанах, якія былі ўзгаданы ў вершах. Маляўнічыя карціны сельскага пасляваеннага жыцця, яе працоўных будняў і святаў, захапілі і ўсхвалявалі нашых госцяў.

поделиться в: