РУС БЕЛ ENG

"Коласаўскае натхненне"

15.01.2025

Смотреть

Вельмі складана застацца абыякавым, калі бачыш карціны Віктара Коласа, нашага земляка, ураджэнца вёскі Барсукі. У цяперашні час пражывае ў горадзе Чыкага ЗША. Усе свае карціны піша па памяці. У іх ён перадае ўсю прыгажосць і веліч роднага краю. Віктар любіць не толькі жывапіс, але і паэзію, асабліва творы беларускіх паэтаў Я.Коласа і Я. Купалы. Іх вершы натхняюць мастака маляваць. Калі знаёмішся з выставай "Коласаўскае натхненне" аформленай у ДУК "Бярэзінская цэнтральная раённая бібліятэка" міжволі разумееш наколькі моцна мастак сумуе па родных мясцінах. Усіх жадаючых запрашаем наведаць выставу!

поделиться в: