Фестываль беларускай кнігі "Кніжныя гарызонты"

Фестываль беларускай кнігі “КНІЖНЫЯ ГАРЫЗОНТЫ” стартаваў у Беразіно на базе ДУК «Бярэзінская цэнтральная раённая бібліятэка» у лістападзе 2023 года і паклаў пачатак штогадовай традыцыі правядзення цыкла такіх мерапрыемстваў, накіраваных на папулярызацыю беларускай літаратуры, узаемадзеянне пісьменнікаў з чытачамі і абмеркаванне актуальных пытанняў кніжнай справы.

Праграма фестывалю ўключае творчыя сустрэчы розных катэгорый насельніцтва з вядучымі літаратарамі – членамі Саюза пісьменнікаў Беларусі, прадугледжвае шырокую прапаганду кніг сучасных беларускіх аўтараў, выдадзеных вядучымі беларускімі выдавецтвамі, а таксама дыялогі біблятэкараў, настаўнікаў-літаратураведаў, пісьменнікаў і выдаўцоў па актуальных пытаннях кнігавыдання і прапаганды сучаснай беларускай кнігі. Аўтарам ідэі і творчым куратарам фестывалю беларускай кнігі ў Беразіно выступіў старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі, беларускі пісьменнік Алесь Карлюкевіч.

26.11.2025

Сёння на Бярэзіншчыне стартаваў традыцыйны фестываль беларускай кнігі “Кніжныя гарызонты”. У Бярэзінскай цэнтральнай раённай бібліятэцы пачаліся сустрэчы сучасных беларускіх пісьменнікаў з бярэзінскімі кнігалюбамі- прыхільнікамі прыгожага пісьменства. Старшакласнікам была адрасавала творчая сустрэча з беларускім паэтам, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі і Беларускага саюза журналістаў, рэдактарам аддзела публіцыстыкі часопіса “Полымя”, аўтарам трох паэтычных зборнікаў Рагнедам Малахоўскім “Я малюю фарбамі душы”. Таленавіты майстр паэтычнага радка, аўтар электроннай музыкі, аматар фотамастацтва шчыра падзяліўся з маладымі сучаснікамі сваімі творчымі набыткамі і поглядамі на ролю сучаснай літаратуры ў грамадстве. Жадаючыя маглі набыць паэтычныя зборнікі аўтара з аўтографамі.

Беларуская пісьменніца, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, настаўніца па адукацыі, кіраўнік сталічных студый юных літаратараў Іна Фралова парадавала бярэзінскіх школьнікаў сваімі дасканалымі вершамі і сюжэтамі цікавых апавяданняў, пазнаёміла са сваімі маляўніча аформленымі выданнямі, адказала на пытанні зацікаўленых юных чытачоў, Аўтографы аўтара на падораных выданнях сталі для рабят асаблівым знакам сяброўства.

Трэці год запар у Бярэзінскай раённай бібліятэцы ў фармаце літаратурнай восені ладзяцца фестывалі беларускай кнігі “Кніжныя гарызонты” з удзелам членаў Саюза пісьменнікаў Беларусі.  Пасля эстафеты сустрэч пісьменнікаў з бярэзінскімі чытачамі на бібліятэчнай пляцоўцы, традыцыйна праходзяць пасяджэнні за круглым сталом пісьменнікаў, бібліятэкараў школьных і публічных бібліятэк, настаўнікаў літаратуры Бярэзінскага раёна. Сёлета ўсіх з’яднаў круглы стол “Дарослыя праблемы дзіцячай літаратуры”. Аўтарытэтнымі ўдзельнікамі дыскурса сталі сталічныя пісьменнікі І. Фралова і Р. Малахоўскі. Ішла зацікаўленая размова аб значнасці жанру дзіцячай літаратуры, адказнай місіі пісьменнікаў, бібліятэкараў і настаўнікаў у справе выхавання падрастаючага пакалення, аб асаблівай запатрабаванасці твораў для падлеткаў. У ходзе стасункаў удзельнікі круглага стала падзяліліся творчымі падыходамі да папулярызацыі беларускай кнігі. Такія сустрэчы-дыялогі карысныя і самім пісьменнікам, і прыхільнікам іх таленту.

 

ГАЗЕТНЫМ РАДКОМ

У бярэзінскай бібліятэцы адбыліся “Кніжныя гарызонты”

Фестываль беларускай кнігі “Кніжныя гарызонты” сабраў 26 лістапада ў Бярэзінскай цэнтральнай раённай бібліятэцы як маленькіх аматараў чытання, так і юнацтва. Мерапрыемства адбылося ўжо трэці раз запар, і сёлета ў госці да прыхільнікаў роднай літаратуры завіталі члены Саюза пісьменнікаў Беларусі Рагнед Малахоўскі і Іна Фралова.

Творчая сустрэча “Я малюю твар душы”, у цэнтры якой быў таленавіты майстар паэтычнага радка, аўтар пяці паэтычных зборнікаў Рагнед Малахоўскі, прыцягнуў увагу старшакласнікаў. Школьнікі з цікавасцю даведаліся з творчымі набыткамі і поглядамі на ролю сучаснай літаратуры ў грамадстве вядомага беларускага пісьменніка. Жадаючыя маглі набыць кнігі аўтара з аўтографамі.

А вось дзіцячая пісьменніца, настаўніца па адукацыі, кіраўнік сталічных студый юных літаратараў Іна Фралова парадавала малодшых школьнікаў сваімі вершамі і сюжэтамі цікавых апавяданняў, пазнаёміла дзетак са сваімі маляўніча аформленымі выданнямі і адказала на пытанні зацікаўленых юных чытачоў. У знак сяброўства пісьменніца пакінула аўтографы на падораных выданнях.

У другой частцы фестывалю адбылося традыцыйнае пасяджэнне за круглым сталом, у якім разам з пісьменнікамі прынялі ўдзел бібліятэкары школьных і публічных бібліятэк, настаўнікі літаратуры Бярэзіншчыны. Тэмай дыскусіі сёлетняга мерапрыемства была “Дарослыя праблемы дзіцячай літаратуры”, у рамках якой узнімаліся актуальныя пытанні.

Ішла зацікаўленая гутарка аб значнасці жанру дзіцячай літаратуры, адказнай місіі пісьменнікаў, бібліятэкараў і настаўнікаў у справе выхавання падрастаючага пакалення, аб асаблівай запатрабаванасці твораў для падлеткаў. Удзельнікі круглага дзяліліся ідэямі творчых падыходаў у справе папулярызацыі беларускай кнігі.

Завяршыўся фестываль сумеснай фотасесіяй і шчырымі ўзаемнымі пажаданнямі сустрэцца яшчэ не раз.

Источник - https://berezino.by/ru/novosti/kultura/item/43582

Аляксандр БЫЧКОЎСКІ.

Фота аўтара.

// Бярэзінская панарама  26 лістапада 2025 года

Фотогалерея:

  

Другі год у лістападзе, у рамках месячніка літаратурнга краязнаўства, на базе ДУК “Бярэзінская цэнтральная раённая бібліятэка” праходзіць фестываль беларускай кнігі “Кніжныя гарызонты”.

Для удзельнікаў мерапрыемства была наладжана выстава кніг беларускіх аўтараў “Кніжны ЛітУр”, надрукаваных у беларускіх выдавецтвах/ Сталічныя літаратары з цікавасцю аднаёміліся з адметнасцямі галоўнай бібліятэчнай установы раёна, сервіснымі паслугамі, выставачнай экспазіцыяй па прапагандзе літаратуры для розных катэгорый наведвальнікаў. Цікавую скарбонку ведаў па гісторыі Беларусі сталічныя госці адкрылі для сябе ў інфармацыйна-краязнаўчым цэнтры “Гісторыя роднага краю”.

Традыцыйна, у рамках фестывалю ладзяцца дыялогі пісьменнікаў і бібліяткараў – аднадумцаў і партнёраў на ніве айчыннай культуры і літаратурнай асветы. Сёлета адбыўся круглы стол-дыскурс “Дарослыя праблемы дзіцячай літаратуры”, удзельнікамі якога сталі пісьменнікі, члены Саюза пісьменнікаў Беларусі Тамара Кавальчук, Дзмітрый Нікалаеў, Алена Брава. Ажыўлена абмяркоўваліся пытанні адказнай місіі пісьменнікаў і бібліятэкараў у справе выхавання падрастаючага пакалення праз кнігу. Прадстаўнікі Выдавецкага дома “Звязда” выказалі свае роздумы і меркаванні аб ролі твораў казачнага жанру, адлюстраванні падлеткавых праблем у сучаснай беларускай літаратуры, прыярытэтаў у кнігавыдавецкай справе, кніжных навінках Выдавецкага дома “Звязда”. Бібліятэкары прадставілі свае творчыя напрацоўкі па папулярызацыі друкаванай літаратуры: вулічны тэатрык, сеансы кнігатэрапіі, калектыўныя арт-чытанні для дзяцей і падлеткаў.
Затым адбыліся сустрэчы пісьменнікаў з дзецьмі і падлеткамі. Так для вучняў малодўага школьнага ўзросту была наладжана сустрэча з Тамарай Кавальчук, для сярэдняга школьнага узросту з Дмітрыем Нікалаевым, для вучняў старэйшых класаў з Аленай Брава.

 

ГАЗЕТНЫМ РАДКОМ

Творческие встречи белорусских писателей в Березинской библиотеке

Вот уже двадцать лет в ноябре в сети ГУК «Березинская центральная районная библиотека» проводится месячник, посвященный литературному краеведению. В этом году он прошел особенно активно. Были организованы выставки в честь писателя-сатирика Михася Скрипки, уроженца Местино, а также других наших многочисленных земляков, занимающихся литературным творчеством. Березинские библиотекари провели второй литературный регион-форум «Масты сяброўства», для гостей из соседних районов. А 20 ноября в Березино на фестиваль белорусской книги «Книжные горизонты», который проводится во второй раз, приехали белорусские писатели, сотрудничающие с издательским домом «Звязда».

– Чтобы рассказать о миссии писателей, актуальных вопросах издательской деятельности, а также поговорить с подростковой аудиторией, нас навестили заведующая отделом реализации издательского дома «Звязда» Людмила Дроздова, а также его ведущий специалист Кристина Зайцева, – рассказывает директор Березинской библиотеки Наталья Маевская. – Особенно важно, что приехали и члены Союза писателей Беларуси Елена Брава, Дмитрий Николаев и Тамара Ковальчук. Для них мы провели экскурсию по библиотеке и нашему краеведческому центру. Чуть позже поговорили об особенностях сотрудничества писателей, издательств и библиотек. А главным этапом фестиваля «Книжные горизонты» стало интерактивное общение литераторов с учениками городских школ.

Писателю Дмитрию Николаеву особенно важно и интересно общаться с детьми. Все его творчество ориентировано на школьников. Вот и в этот раз он рассказывал о своей седьмой книге «Моя подруга Каролина». Писать ее помогала дочь, и, несмотря на то, что ориентирована она на детскую аудиторию, вопросы в ней поднимаются вполне серьезные. О том, что одна, пусть маленькая, ложь, порождает череду другой. Для Дмитрия проводить творческие встречи не вновь. Только в прошлом году у него было сорок три презентации в городах и районах Беларуси. Кстати, легче всего писать Дмитрию Николаеву от руки в черновики-тетради. А редактировать текст он привык на смартфоне.

А вот Елена Брава уже была на фестивале «Книжные горизонты» в прошлом году. Ей понравилась наша современная библиотека, актуальные выставки, которые тщательно собирают и регулярно обновляют библиотекари. И в этот раз Елена презентовала две свои книги, которые вышли в издательском Доме «Звязда». Книга «Дараванне» на трех языках: белорусском, русском и немецком. Она увидела свет более десяти лет назад, тиражом в 1418 экземпляров. Как раз столько дней длилась Великая Отечественная война. Книга была отмечена медалью писателя Константина Симонова. А год назад возглавила серию проекта Союза писателей Беларуси и издательства «Аверсэв» – «Сучасная беларуская літаратура» Эта история про феномен памяти. Исторической, личной, коллективной. И на встрече Елена Брава поразмышляла с ребятами над этим серьезным вопросом.

Также она коснулась темы отношения поколений: детей и их родителей, а также бабушек и дедушек, которая затронута в книге «Имя тени – свет».  Ведь писатель считает, что самое большое счастье, которое может быть в жизни человека – это любящая и понимающая семья.

Фестиваль «Книжные горизонты» проходит во второй раз, но имеет большие амбиции. И конечно, в следующем ноябре обязательно пригласит в Березино писателей и литераторов.

Павел СОЛОВЬЕВ.

Фото автора

// Бярэзінская панарама  21 лістапада 2024 года

Фотогалерея:

Фестываль беларускай кнігі “КНІЖНЫЯ ГАРЫЗОНТЫ” стартаваў у Беразіно і стаў светлым прадвесцем такіх штогадовых стасункаў. Сёння на базе ДУК “Бярэзінская цэнтральная раённая бібліятэка” адбыліся творчыя сустрэчы беларускіх пісьменнікаў з бярэзінскімі прыхільнікамі чытання. Ажыўленую размову з чытацкай аўдыторыяй павялі старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі, дырэктар Выдавецкага дома “Звязда” Алесь Карлюкевіч, члены Саюза пісьменнікаў Алена Брава, Ірына Карнаухава, Іна Фралова. Кожны з прадстаўнікоў сталічнай творчай эліты аставіў аўтограф з пажаданнямі ў Кнізе ганаровых гасцей Бярэзінскай раённай бібліятэкі. Вызначальным акцэнтам фестывалю стаў круглы стол “Сучасная беларуская кніга: прыярытэты кнігавыдавецтва і прапаганды”, які сабраў найбліжэйшых паплечнікаў: сталічных пісьменнікаў, прадстаўнікоў Выдавецкага дома “Звязда” і бярэзінскіх бібліятэкараў. Удзельнікі абмяняліся ўласным досведам па пытаннях сучаснай беларускай літаратуры, прыярытэтах у кнігавыдавецкай справе і дзейнасці Саюза пісьменнікаў Беларусі, ролі маладых пісьменнікаў у сучасным літаратурным працэсе, новых падыходах і партнёрскіх стасунках бібліятэкараў, выдаўцоў і пісьменнікаў у агульнай справе прапаганды беларускай кнігі.

 

ГАЗЕТНЫМ РАДКОМ

// Літаратура і мастацтва  №49  8 снежня 2023 года

Фотогалерея:

поделиться в:

Интернет-ресурсы: