Патрыятычная пятніца “Забытыя старонкі вайны 1812 года”

27.11.2026

У межах месячніка “Літаратурнае краязнаўства ў асобах”, ў Багушэвіцкай СІБК да дня Бітвы на Бярэзіне (28.11-29.11) адбылася патрыятычная пятніца “Забытыя старонкі вайны 1812 года”. Краязнаўчая гадзіна “Сляды Напалеона на Бярэзіншчыне” сабрала аматараў гісторыі. Падчас мерапрыемства нашы наведвальнікі дазналіся цікавыя факты аб нечаканым разгромным паражэнні французкай арміі падчас пераправы праз Бярэзіну побач з вескай Брылі (зараз Барысаўскі раен), да якой не болей за адзін дзень хода кавалерыі, аб удзеле маёнтка Багушэвічы ў будаўніцтве Бабруйскай крэпасці і падрыхтоўцы да вайны 1812г, а таксама аб грашовых і матэрыяльных выдатках (правіянт, фураж, коні і інш.) маёнткаў Бярэзіншчыны падчас ваенных дзеянняў. Таксама былі ўзгаданы нематэрыяльныя сляды вайны 1812г, якія захаваліся ў назвах населеных пунктаў Французкая Грэбля і Зафранцузкая Грэбля, якія знаходзяцца у Чэрвеньскім раёне не больш за 60 км (каля 53 верст) ад Багушэвіч.
Працягам патрыятычнай пятніцы “Забытыя старонкі вайны 1812 года” стала літаратурная гасцёўня “Часы авантурыстаў і прайдзісветаў вачыма беларускіх пісьменнікаў”. Нашы госці за кубачкам гарбаты смакавалі найбольш цікавыя творы беларускай мастацкай, і асабліва прыгодніцкай літаратуры, якія якраз тычацца часоў Напалеона Банапарта. Гэта і паэмы Адама Міцкевіча “Пан Тадэвуш” і Яна Баршчэўскага “Размова хлопаў”, і апавяданне Уладзіміра Караткевіча “Блакіт і золата дня”, і выдатная аповесць для падлеткаў Андрэя Федарэнкі “Шчарбаты талер”, дзеянні якой адбываюцца ў Паплавах, а таксама цыкл твораў Людмілы Рублеўскай аб прыгодах Пранціша Вырвіча, якія выразна адлюстроўваюць атмасферу авантурызму перадваенных часоў, якая панавала ў Еўропе, і, вядома ж, на нашых землях.

поделиться в: