У Бярэзінскай раённай бібліятэцы доўжыцца лістападаўскі месячнік «Літаратурнае краязнаўства ў асобах”, які працягвае знаёміць наведвальнікаў бібліятэкі са слаўнымі імёнамі бярэзінскіх літаратараў. Маладым людзям з фізічнымі абмежаваннямі – удзельнікам бібліятэчнага праекта “Чароўнае святло кнігі” была прадстаўлена інфармацыйная арт-трыбуна “Малавядомае пра вядомых: партрэты загаварылі”. Быццам ажылі старонкі біяграфій прадстаўленых на партрэтнай экспазіцыі “Літаратурнае сузор’е Бярэзіншчыны” творчых людзей рознага ўзросту, лёсаў і прафесій. Іх з гонарам мы называем землякамі, яны набылі вядомасць далёка за межамі раёна як паэты, байкапісцы, аўтары мастацкай прозы і пакладзеных на музыку вершаваных радкоў. Цяжкімі франтавымі дарогамі прайшлі Рыгор Няхай і Якуб Герцовіч, стаў ахвярай рэпрэсій Якуб Ермаловіч, перанёс пакуты ў фашысцкім канцлагеры Міхась Скрыпка. Пісьменнік і мастак Уладзімір Несцяровіч, паэт і ілюстратар сваіх кніг Таццяна Каленік. Праславіўся байкамі і сатырычнымі камедыямі Міхась Скрыпка, творамі ў жанры фэнтазі Алесь Бычкоўскі. Верш Уладзіміра Несцяровіча пакладзены на музыку, і песня прагучала ў выкананні заслужанага артыста Беларусі А.Саладухі. Інфармацыя пра таленавітых літаратараў родам з Бярэзінскага раёна стала нагодай да гонару і захаплення біяграфіямі і творчасцю таленавітых землякоў.
Пісьменнікі Бярэзіншчыны ў асобах і лёсах
27.11.2026
Мы в соцсетях & RSS