Экскурсія па бібліятэцы літаратараў

26.11.2026

Экскурсія па бібліятэцы дала магчымасць літаратарам - гасцям IV фестываля беларускай кнігі “Кніжныя гарызонты” прайсціся па эстэтычна аформленых залах, пазнаёміцца з кніжным фондам галоўнай кніжніцы раёна, з выставачнымі экспазіцыямі па прапагандзе сучаснай беларускай літаратуры і навінак кнігавыдання, а таксама пагутарыць з бібліятэкарамі аб запатрабаванасці беларускай кнігі і формах яе папулярызацыі сярод бярэзінскіх чытачоў дарослага і школьнага ўзросту.

Наведванне эксклюзіўнага інфармацыйна-краязнаўчага цэнтра бібліятэкі дазволіла прадстаўнікам пісьменніцкай гвардыі даведацца аб гісторыі Бярэзінскага краю, знамянальных і памятных падзеях і фактах, знакамітых нараджэнцах і культурных брэндах раёна.

поделиться в: