У рамках фестывалю беларускай кнігі "Кніжныя гарызонты" у актавай зале ДУК "Бярэзінская цэнтральная раённая бібліятэка" прайшла творчая сустрэча навучэнцаў СШ №2 г. Беразіно з беларускім пісьменнікам-фантастам, журналістам, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі і намеснікам галоўнага рэдактара раённай газеты "Бярэзінская панарама" Аляксандрам Бычкоўскім.
Падчас жывога дыялогу аўтар падзяліўся са школьнікамі сакрэтамі стварэння захапляльных фантастычных сюжэтаўсваіх твораў, распавёў пра тонкасці працы ў раённай прэсе. Асаблівую ўвагу на сустрэчы ўдзялілі творчаму шляху пісьменніка. У біяграфіі Аляксандра Бычкоўскага ўжо цэлы шэраг яркіх твораў: “Горад на 101-м кіламетры”, “Анамалія”, “Ацалелы, або Вясёлыя хаўтуры”, “Дабрадзеі і гармідар квантавай літаратуры”, “Дзеці “Сільмарыліёна”, “Анёл «Замарочча». Акрамя таго, аўтар пазнаёміў школьнікаў са сваёй навінкай - кнігай "Чароўны чамадан з пахам адрэналіну", якая зусім нядаўна выйшла ў свет.
Пісьменнік з задавальненнем адказаў на шматлікія пытанні хлопчыкаў і дзяўчынак. Юных чытачоў цікавіла, дзе пісьменнік чэрпае натхненне, колькі часу ідзе на напісанне адной кнігі і як нараджаюцца незвычайныя сюжэты.
Напрыканцы мерапрыемства аўтар пажадаў навучэнцам не баяцца марыць, больш чытаць і спрабаваць свае сілы ў творчасці.
Як загнаць назад Джына ў бутэльку?
26.11.2026
Мы в соцсетях & RSS