У ДУК "Бярэзінская цэнтральная раённая бібліятэка” ў рамках IV фестывалю беларускай кнігі “ Кніжныя гарызонты" адбылася цёплая і запамінальная творчая сустрэча з сучаснай беларускай пісьменніцай, паэткай, празаікам, аўтарам песень, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі - Таццянай Цвірка. Ураджэнка Клецкага раёна, філолаг па адукацыі - здаецца сам лёс вёў яе да мастацкага слова, дзе любоў да роднага краю пераплятаецца з глыбокім веданнем мовы. Падчас гутаркі Таццяна падзялілася з гасцямі гісторыяй свайго прыходу ў літаратуру і расказала пра тое, што служыць для яе галоўнай крыніцай натхнення. Прагучалі шчырыя, напоўненыя любоўю да роднай зямлі вершы са зборнікаў "Ясачка долі маей","Слодыч мяты-горач палыну" ,”І толькі май іх не забудзе", а таксама разважанні аўтара пра яе празаічную кнігу "Ліфт". Сустрэча прайшла ў фармаце давернага дыялогу. Час праляцеў непрыкметна, шчырасць і адкрытасць пісьменніцы не пакінулі абыякавым ніводнага чытача.
Сэрцам сагрэтыя радкі
26.11.2026
Мы в соцсетях & RSS