З нагоды правядзення фестываля беларускай кнігі "Кніжныя гарызонты" у рамках месячніка літаратурнага краязнаўства "Літаратурнае краязнаўства ў асобах" у аддзеле абслугоўвання ДУК “Бярэзінская цэнтральна раённая бібліятэка” аформлена кніжная выстава твораў новай калекцыяй кніг сучасных беларускіх аўтараў. На выставе навінак кожны чытач знойдзе сабе даспадобы кнігу. Сярод галоўных навінак: сучасная беларуская проза, займальныя раманы і апавяданні аб каханні, выбары жыццёвага шляху і лёсе нашых сучаснікаў. Сярод іх творы айчынных аўтараў, выдадзеныя вядучымі выдавецтвамі краіны ("Беларусь", "Мастацкая літаратура", "Звязда" і інш.).
Запрашаемусіх пазнаёміцца з і кнігамі беларускіх аўтараў. Супрацоўнікі бібліятэкі з задавальненнем дапамогуць вам выбраць выданне на ваш густ. Прыходзьце, выбірайце, чытайце! Няхай кожная новая кніга стане для вас акном у іншы свет, крыніцай ведаў і натхнення. Наша бібліятэка - гэта месца, дзе ажываюць гісторыі, і мы з нецярпеннем чакаем магчымасці падзяліцца імі з вамі.
Кніжная выстава твораў новай калекцыяй кніг сучасных беларускіх аўтараў
25.11.2026
Мы в соцсетях & RSS