Літаратурна-паэтычная пятніца ў бібліятэцы
Трэцяя пятніца лістапада ў Бярэзінскай раённай бібліятэцы стала днём прапаганды літаратурна-паэтычнай творчасці ўдзельнікаў IV літаратурнага рэгіён-фэсту, які адбыўся ў Беразіно літаральна напярэдадні, у чацверг на базе галоўнай кніжніцы раёна. Аматары прыгожага пісьменства Клічаўскага, Бялыніцкага, Крупскага і Бярэзінскага раёнаў падарылі бібліятэцы свае кніжныя выданні з аўтографамі, якія і сталі аб’ектам рэкламы сярод наведвальнікаў бібліятэкі ў літаратурную пятніцу. Разнастайную палітру літаратурнай творчасці прадставіла выстава “Творчы аўтограф суседніх рэгіёнаў”, якая дазволіла кожнаму жадаючаму пагартаць паэтычныя зборнікі і прозу таленавітых творцаў, галоўнай характырыстыкай якіх з’яўляецца не месца жыхарства, а талент. Бібліятэкары знаёмілі наведвальнікаў з цікавымі звесткамі пра аўтараў, што дазволіла прадставіць кожную асобу творцы ў поўным маштабе і лепш зразумець іх творчасць. Найпершую цікавасць выклікаюць творы бярэзінскіх аматараў пісьменства. Літаратурныя набыткі Мікалая Аўтухова прадстаўлены зборнікам прозы “Повелевать временем”, які ўключае гістарычныя творы з захапляльным прыгодніцкім сюжэтам. Верш нашага земляка “Достойная смена” у намінацыі пераможцы конкурсу да 100-годдзя беларускай міліцыі прадстаўлены ў юбілейным мастацкім выданні “100 лет на службе закона”. Вершы Ніны Федаровіч ганарова адкрываюць прэстыжны зборнік намінантаў конкурсу “Наследие” Саюза пісьменнікаў Расіі і Расійскага Дома імператараў. Дорыць радасць суадносін з паэзіяй яе аўтарскі зборнік “И будет вновь спешить рассвет”, а дыскі групы “Садко”, з якой яна плённа супрацоўнічае з 2013г., змяшчаюць песні на словы нашай таленавітай зямлячкі. Творчасць Клічаўскага раёна Магілёўшчыны прадстаўлена раманамі Аляксандра Дурасава “Чужой для всех”, “По ту сторону измены”, паэзіяй аўтара тэкста гімна г. Клічава Уладзіміра Дзяржанскага, апавяданнямі Валялянціны Нікіцінай, якія ўвайшлі ў серыйнае расійскае выданне “Мастера современной литературы”. Адлюстроўваюць багатую палітру творцаў Бялыніцкага раёна паэтычныя зборнікі Васіля Лагойкі-Вострага і Святланы Асадчай. Зачароўваюць паэтычнымі радкамі вершы жыхаркі г. Крупкі Марыі Федарцовай, аўтаркі паэтычнага зборніка “Анталогія майго жыцця”. Прапаганда творчасці самабытных бярэзінцаў і жыхароў суседніх рэгіёнаў стала выражэннем духоўна-патрыятычнай сутнасці праекта “Кожная пятніца – роднае, сваё!”.
Літаратурна-паэтычная пятніца ў бібліятэцы
20.11.2026
Мы в соцсетях & RSS