Трыбуна літаратурнай рэкламы

20.11.2026

У рамках рэспубліканскага праекта «Кожная пятніца - роднае, сваё!» і месячніка Літаратурнае краязнаўства ў асабах” ў Пагосцкай сельскай інтэграванай бібліятэцы ДУК “Бярэзінская цэнтральная раённая бібліятэка” з вучнямі старэйшых класаў адбылася трыбуна літаратурнай рэкламы «Журналіст з паэтычным дарам: Г.Шчур».

Супрацоўнік бібліятэкі расказала прысутным аб таленавітай зямлячцы Гертрудзе Пятроўне Шчур, жыццё якой абарвалася ў лістападзе 2006 года. Гэта быў чалавек з далікатнай душой, неабыякавым, шчодрым сэрцам. Журналісцкія  і паэтычныя матэрыялы Шчур Г.П. вызначаліся глыбокім зместам, высокай духоўнасцю, добрым стылем і былі школай майстэрства для маладых і для сталых журналістаў і літаратараў. Журналісцкі і літаратурны талент нашай зямлячкі атрымаў шырокае прызнанне: неаднаразовы пераможца абласных, рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў, лепшы журналіст вобласці, дыпламант Саюза журналістаў, пераможца міжнароднага конкурса – 2006.

 Затым прысутным была прадстаўлена архіўная падборка публікацый Г.Шчур у перыёдыцы па разнастайнай тэматыцы: жыцці раёна, яго людзях, падзеях, экалогіі, гісторыі, традыцыях.

 Далей адбыліся гучныя чытанні яе паэтычных твораў, прысвечаных роднай зямлі, гораду Беразіно. Прысутныя адзначылі лаканізм, пазнавальныя гарадскія дэталі, спалучэнне дакументальнасці і лірызму.

Знаёмства з творчасцю Г. Шчур паказала, што паэтычны погляд узмацняе журналісцкі тэкст, а дакументальнасць надае паэзіі дакладнасць.

поделиться в: