Гадзіна гонару “Слаўцеся рукі, што хлеб гадавалі”

16.11.2026

У межах акцыі “Ганарымся сваёй вескай”, прысвечанай да Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК, ў Багушэвіцкай СІБК адбылася гадзіна гонару “Слаўцеся рукі, што хлеб гадавалі” для вучняў пачатковых класаў. Нашы юныя наведвальнікі пазнаёміліся з краязнаўчым дас’е “Нашы землякі: імі ганарыцца аграгарадок”, дзе сабраны публікацыі аб жыхарах нашага сельсавета: выдатніках працы, пераможцах конкурсаў, перспектыўных маладых спецыялістах і тых, хто можа быць сапраўдным прыкладам для іншых. Вядома ж, што большасць публікацый тычацца менавіта людзей сельскай працы. Адным з выдатнікаў працы ў гэтым годзе стаў вадзіцель Аляксандр Крук, які працуе у СВК “Багушэвічы”і неаднаразова адзначаўся як лепшы працаўнік не толькі у гаспадарке, але і на раённым ўзроўні. Таксама яны паслухалі лепшыя вершы і апавяданні пра працаўнікоў сельскай гаспадаркі.

поделиться в: