Ганарусь сваёй вёскай і яе людзьмі

13.11.2026

У рамках рэспубліканскага праекта «Кожная пятніца - роднае, сваё!» і да Дня работнікаў сельскай гаспадаркі ў Пагосцкай сельскай інтэграванай бібліятэцы ДУК “Бярэзінская цэнтральная раённая бібліятэка” з вучнямі 5 класа прайшло мерапрыемства «Ганарусь сваёй вёскай і яе людзьмі».
Адбылася прэзентацыя самавыдатаўскага выдання Бярэзінскай ЦБ «Захожая Таццяна Уладзіміраўна: 45 год за рулём трактара!», дзе распавядаецца аб жыцці і працоўным шляху знакамітай зямлячцы, абраўшай такую няпростую і ганаровую прафесію.
Наведвальнікам была прапанавана таксама прэзентацыя пра знакамітага жыхара аг. Пагост, ардэнаноснага механізатара Кашлачова В.А. «Каласы яго жыцця».
Удзельнікі мерапрыемства змаглі больш дасканала даведацца аб знакамітых людзях, якія жывуць побач, майстрах сваёй працы, якія сваё жыццё прысвяцілі вёсцы, сельскагаспадарчай дзейнасці.

поделиться в: