У рамках рэспубліканскага праекта «Кожная пятніца - роднае, сваё!» і краязнаўчай пятніцы ў Брадзецкай сельскай інтэграванай бібліятэцы – клуб ДУК “Бярэзінская цэнтральная раённая бібліятэка” для наведвальнікаў прашла трыбуна літаратурнай рэкламы “Творчыя вёрсты пісьменніка-юбіляра Міхася Пазнякова”, былога настаўніка на Бярэзіншчыне (з верасня 1974 г. працаваў настаўнікам роднай мовы і літаратуры, а таксама нямецкай мовы і этыкі ў Ягадскай васьмігадовай школе Бярэзінскага раёна. Пасля закрыцця школы працаваў у Кукараўскай васьмігодцы). Міхась Пазнякоў з'яўляецца Лаўрэатам Нацыянальнай літаратурнай прэміі Беларусі, літаратурных прэмій імя П. Броўкі ў галіне дзіцячай літаратуры, Я. Маўра, В. Віткі, трох прэмій Міністра абароны Рэспублікі Белрусь, прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, трох рэспубліканскіх прэмій «Лепшая кніга года» і дзевяці міжнародных літаратурных прэмій. Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь, мае шматлікія ўзнагароды Беларусі, Расіі, Украіны і Саюзнай дзяржавы. Кавалер медаля Францыска Скарыны. Галоўная тэма ў творчасці Міхася Пазнякова — гэта Беларусь, яе непаўторная прыгажосць і мірны працавіты народ. На вершы Міхася Пазнякова беларускімі кампазітарамі напісана звыш 200 песень. Яны гучаць на святах, па радыё і тэлебачанні. Міхась Пазнякоў – аўтар звыш 99 кніг паэзіі, прозы, публіцыстыкі, літаратуразнаўства, слоўнікаў і перакладаў для дзяцей і дарослых. Некалькі кніг М. Пазнякова ўбачылі свет на рускай, украінскай, казахскай, армянскай, арабскай, калмыцкай мовах за межамі Беларусі. Асобныя творы перакладзены на 23 мовы свету. Больш як у 500 зборніках, альманахах, часопісах, газетах многіх краін свету і Беларусі апублікована звыш 4000 твораў.
У рамках рэспубліканскага праекта «Кожная пятніца - роднае, сваё!»
13.11.2026
Мы в соцсетях & RSS