У рамках месячніка "Літаратурнае краязнаўства ў асобах"

11.11.2026

У рамках месячніка "Літаратурнае краязнаўства ў асобах"
Кожны год у лістападзе ДУК «Бярэзінская цэнтральная раённая бібліятэка» запрашае ўсіх аматараў прыгожага пісьменства на месячнік літаратурнага краязнаўства. Гэта выдатная магчымасць акунуцца ў багатую творчую спадчыну нашага краю і нанова адкрыць для сябе імёны тых, хто праславіў Бярэзіншчыну ў слове.
На працягу ўсяго месяца на абанеменце бібліятэкі дзейнічае выстава “Літаратурнае сузор’е Бярэзіншчыны”. Экспазіцыя прысвечана жыццю і творчасці знакамітых пісьменнікаў-нараджэнцаў Бярэзінскага раёна.
Запрашаем жыхароў і гасцей горада наведаць бібліятэку, дакрануцца да роднага слова і падтрымаць краязнаўчыя традыцыі Бярэзіншчыны!

поделиться в: