Падчас восеньскіх канікул Багушэвіцкую бібліятэку-клуб наведалі удзельнікі дзіцячай аздараўляльнай пляцоўкі Багушэвіцкай СШ. Дзеці з радасцю прынялі ўдзел у забаўляльна-пазнавальнай праграме “Канікулы: восеньская перазагрузка” для малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту. Цікавыя віктарыны, каварныя загадкі, актыўныя гульні і, нарэшце, танцы, дапамаглі хлопчыкам і дзяўчынкам не толькі адпачыць, але і падрыхтавацца да пачатку новай навучальнай чвэрці.
Канікулы: восеньская перазагрузка
06.11.2026
Мы в соцсетях & RSS