Чарговае пасяджэнне клуба “Беразавічок” сабрала юных аматараў прыроды на рандэву з кнігай “Чароўныя старонкі раскажуць пра жывел” ў Багушэвіцкай СІБК. Мерапрыемства было прысвечана 125-годдзю з дня нараджэння знакамітага рускага мастака-анімаліста і пісьменніка Яўгена Іванавіча Чарушына. Дзеці з цікавасцю разглядалі выразныя малюнкі, якія выдатна адлюстроўваюць характар і павадкі розных жывёл, заўважаючы мастацкія прыёмы, якія дазволілі так дасціпна перадаваць творчую задумку. Яны даведаліся, што аб’ядноўвае японскія мультсерыялы “анімэ” і жывёльны свет, а таксама пазнаёміліся з творчасцю і біяграфіяй Яўгена Чарушына, які пачынаў як ілюстратар-графік дзіцячых кніг аб жывёлах, а потым пачаў ствараць самастойныя творы для дзяцей. Удзельнікі клуба “Беразавічок” паспрабавалі самі скласці невялікія апавяданні па ілюстрацыях мастака.
Чарговае пасяджэнне клуба “Беразавічок”
06.11.2026
Мы в соцсетях & RSS