Месячнік літаратурнага краязнаўства на Бярэзіншчыне
Традыцыйна ў лістападзе ў бібліятэках раёна стартаваў месячнік літаратурнага краязнаўства. Бібліятэчныя ўстановы раёна ладзяць цыкл мерапрыемстваў, прысвечаных творчасці нараджэнцаў Бярэзіншчыны і літаратараў, звязаных лёсам з Бярэзінскім краем. На працягу месяца наведвальнікам бібліятэк будуць адрасаваны акцыі гонару “Вядомыя пісьменнікі жывуць сярод нас”, трыбуны гонару “На літаратурным Алімпе Бярэзіншчыны”, гадзіны рэкламы “Літаратурнае сузор’е роднага краю”, літаратурныя круізы па творчасці пісьменнікаў-землякоў, літаратурныя пятніцы “Чытайце творы землякоў” з прэзентацыяй творчасці мясцовых літаратараў. Мясцовай інтэлігенцыі будзе прадстаўлена вечарына-прысвячэнне “Журналісты з літаратурным талентам”: М.Сакаў і І.Маркевіч з удзелам сваякоў таленавітых землякоў і прэзентацыяй новых выданняў Бярэзінскай раённай бібліятэкі: “Літаратурная спадчына Міхася Сакава” і паэтычнага зборніка І.Маркевіча “Зерне ў каласку паэзіі”. Мерапрыемства прымеркавана да 95-годдзя раённай газеты і паспрыяе папулярызацыі літаратурна-творчай і журналісцкай дзейнасці землякоў.
У другой дэкадзе лістапада IV рэгіён-фэст “Масты сяброўства” аб’яднае на базе Бярэзінскай раённай бібліятэкі творчыя дэлегацыі аматараў прыгожага пісьменства суседніх з Бярэзіншчынай раёнаў Мінскай і Магілёўскай абласцей. Удзельнікі літаратурна-творчага фэсту падзеляцца радасцю творчасці, абмяркуюць творчыя набыткі, прэзентуюць свае кніжныя дэбюты, прадставяць калегам па пяру вершы-візітоўкі.
Месячнік літаратурнага краязнаўства на Бярэзіншчыне
06.11.2026
Мы в соцсетях & RSS