У рамках месячніка літаратурнага краязнаўства

05.11.2026

У рамках месячніка літаратурнага краязнаўства інфармацыйна-краязнаўчы цэнтр Бярэзінскай раённай бібліятэкі наведалі землякі таленавітага пісьменніка і журналіста, нараджэнца вёскі Восава Бярэзінскага раёна Івана Маркевіча, сёлетняга 90-гадовага юбіляра. Прадстаўнікі малодшага пакалення гэтага роду, жыхары сталіцы беражліва ставяцца да захавання памяці і зберажэння літаратурнай спадчыны дзядулі-пісьменніка, шчыра імкнуцца паглыбіць свае веды аб Бярэзінскім раёне, дзе ён нарадзіўся і 10 гадоў працаваў у раённай газеце журналістам. Маладых людзей зацікавіла інфармацыя аб культурных асаблівасцях Бярэзіншчыны, яе багатая гісторыя і славутыя нараджэнцы. А тое, што ў бібліятэцы шырока прадстаўлена творчая спадчына пісьменніка і журналіста Івана Маркевіча вельмі парадавала яго ўнукаў і праўнукаў, і яны аставілі ўдзячны запіс у бібліятэчнай кнізе водгукаў.

поделиться в: