Літаратурная пятніца «Амаль 100 год побач з намі!», прысвечаная 95-годдзю газеты “Бярэзінская панарама”, якое адбудзецца 2 лістапада, прайшла ў Багушэвіцкай бібліятэцы-клуб. За гэты час газета не толькі неаднаразова мяняла назву, але і развівалася, нараджала новыя формы работы: раённае радыёвяшчанне “Бярэзінскі час”, электронны аналаг газеты – сайт www.berezino.by. Нягледзячы на з’яўленне тэлебачання, а потым і Інтэрнет-каналаў, раёнка і па сённяшні дзень – дакладная крыніца навін, якія тычацца не толькі жыцця нашага раёна, але і вобласці, краіны і свету. І вядома ж, што кожны нумар ствараюць і даюць жыццё навінам супрацоўнікі рэдакцыі. Таму пачалася літаратурная пятніца літаратурна-краязнаўчай панарамай “Слаўныя імёны нашай раёнкі”. Удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з творчасцю былых журналістаў “Сцяга Леніна” – “Бярэзінскай панарамы”: Івана Маркевіча, Уладзіміра Несцяровіча і Гертруды Шчур. Аднак прага да вялікай літаратуры і па сённяшні час – адметная рыса супрацоўнікаў нашай газеты. У гэтым годзе ўбачыла свет чарговая кніга журналіста, намесніка галоўнага рэдактара Алеся Бычкоўскага “Чароўны чамадан з пахам адрэналіну”, якая зацікавіла аматараў добрай прозы на роднай мове. Удзельнікі мерапрыемства абмеркавалі творы пісьменніка і падзяліліся сваімі ўражаннямі ад новай кнігі..
Працягнулася літаратурная пятніца гадзінай гонару “Гонар аграгарадка – на старонках раёнкі”. Нашы юныя наведвальнікі пазнаёміліся з матэрыяламі краязнаўчага дас’е “Нашы землякі: імі ганарыцца аграгарадок”, дзе сабраны публікацыі аб жыхарах нашага сельсавета: выдатніках працы, пераможцах кокнкурсаў, воінах-інтэрнацыяналістах, перспектыўных маладых спецыялістах і тых, хто можа быць сапраўдным прыкладам для іншых. Адзначыліся і самі удзельнікі сустрэчы на першай і дванаццатай старонках №82 за гэты год у артыкуле “У раёне прайшоў творчы конкурс “БМГАРП – знак якасці”. Падчас конкурса каманда Багушэвіцкай СШ вызначылася лепшай харэаграфічнай падрыхтоўкай, і гэта толькі першыя крокі да добрай славы.
Амаль 100 год побач з намі!
30.10.2026
Мы в соцсетях & RSS