У межах праграмы “Сельская ўстанова культуры – сацыякультурная прастора” у Багушэвіцкай бібліятэцы-клуб адбылося заключнае пасяджэнне клуба “Ураджайныя соткі” у гэтым годзе. Падчас вечарыны “Дажынкі” нашы наведвальніцы абмеркавалі мінулы садовы сезон, узгадалі свае поспехі і расчараванні, памарылі аб будучым. За сяброўскай размовай знайшоўся час на гаспадарчыя парады, планаванне сустрэч на наступны год і абмеркаванне новых тэм пасяджэнняў.
Пасяджэнне клуба “Ураджайныя соткі”
30.10.2026
Мы в соцсетях & RSS