Бібліятэкар Багушэвіцкай сельскай бібліятэкі-клуб наведала мясцовы дзіцячы садок з гульнёй-хвілінкай “Казкі і забаўкі на старонках часопісаў”. Падчас мерпрыемства дзеці пазнаёміліся са свежымі нумарамі шматлікіх дзіцячых часопісаў, якія атрымлівае наша бібліятэка: “Мамино солнышко”, “Непоседа”, “Саша и Маша”, “Познайка”, “Фантазёры”. Ім былі прапанаваны гульні на ўважлівасць і кемлівасць, надрукаваныя на старонках часопісаў, а напрыканцы мерапрыемства яны паслухалі вельмі павучальную казку “Лісічкіны плёткі” з апошняга нумара “Непоседы”.
“Казкі і забаўкі на старонках часопісаў”
28.10.2026
Мы в соцсетях & RSS