Агіт-акцыі “Навучыўся чытаць – час у бібліятэку завітаць!”

23.10.2026

Напрыканцы першай чвэрці навучальнага года бібліятэкар Багушэвіцкай бібліятэкі-клуб наведала вучняў пачатковых класаў Багушэвіцкай СШ. Падчас агіт-акцыі “Навучыўся чытаць – час у бібліятэку завітаць!” дзеці пазнаёміліся з новымі прыгожымі і пазнавальнымі дзіцячымі кнігамі беларускіх пісьменнікаў, цікавымі часопісамі і газетамі, якія атрымлівае наша ўстанова. Новым чытачам былі анансаваны мерапрыемствы, якія плануюцца ў бібліятэцы ў бліжэйшы час, а таксама іх запрасілі наведаць пасяджэнні дзіцячага эколага-краязнаўчага клуба “Беразавічок”.

поделиться в: