Акцыя «Роднае, сваё! Белы бусел – сімвал Беларусі»

23.10.2026

У рамках рэспубліканскага праекта «Кожная пятніца – роднае, сваё» 23 кастрычніка ў Пагосцкай сельскай інтэграванай бібліятэцы ДУК «Бярэзінская цэнтральная раённая бібліятэка» з выхаванцамі старэйшай групы дзіцячага садка прайшла акцыя «Роднае, сваё! Белы бусел – сімвал Беларусі».
Да ўвагі дзяцей быў падрыхтаваны наглядны дапаможнік – ілюстраваны лэпбук з аднайменнай назвай, аформлена выстава дзіцячых кніг берарускіх аўтараў.
Адбылася гутарка, з якой дзеці даведаліся, чаму бусел – сімвал Беларусі, што ён сімвалізуе для беларусаў; белы бусел – хто гэта, як жыве; бусел у традыцыях і паданнях. Спыніліся таксама на тым, як мы можам дапамагчы птушкам: не разбураць гнёзды, не шумець каля гнёздаў і не палохаць птушак, берагчы прыроду.  Затым дзеці паслухалі верш Яніны Жабко “На бусліных крылах” пра родную зямлю, яе прыроду, сімвалы і традыцыі. Мерапрыемства нагадала дзецям: роднае трэба шанаваць, любіць і берагчы.

поделиться в: