Літаратурная пятніца “І гэта ўсё – аб ёй!”

16.10.2026

Літаратурная пятніца “І гэта ўсё – аб ёй!”, прысвечаная Міжнароднаму дню сельскіх жанчын, які адзначаеца 15 кастрычніка, прайшла ў Багушэвіцкай СІБК. Сельская жанчына – працаўніца, маці, бабуля, захавальніца сям’і, традыцыйнай культуры і побыту, заслугоўвае павагі не толькі ў Год беларускай жанчыны. Таму пачалася літаратурная пятніца гадзінай гонару “Жаночы вобраз малой радзімы”. Падчас мерапрыемства нашы юныя наведвальнікі пазнаёміліся з біяграфіяй і дасягненнямі нашых зямлячак: Рэгіны Яўгенаўны Собаль і Алены Мікалаеўны Пяткевіч. Таксама іх уразіла кар’ера славутай нараджэнкі в.Пагост трактарысткі Захожай Таццяны Ўладзіміраўны.
Працягнулася пятніца “І гэта ўсё – аб ёй!” прэзентацыяй выставы творчых работ нашай Багушэвіцкай майстрыцы Галіны Аляксандраўны Шаўчэнка “Прыгажосць нараджаецца ў Багушэвічах”. Нараджэнка нашага аграгарадка ўсё сваё жыцце звязала з любай вёскай: працавала на ферме, у мясцовай школе, але заўсёды знаходзіла час для творчасці. І зараз, на заслужаным адпачынке яна не спыняецца ў творчым пошуку, актыўна эксперыменціруе з новымі тэхнікамі, наведваецца у бібліятэку, каб прачытаць новыя нумары часопісаў і шчодра дзеліцца прыгажосцю, якая выходзіць з яе рук.

поделиться в: