Паэтычны марафон у гонар вёскі
З удзелам сельскіх бібліятэкараў раёна ў Бярэзінскай цэнтральнай раённай бібліятэцы прайшоў паэтычны марафон-конкурс “Здымаем шапку перад вёскай”. Удзельнікам было дадзена права ўзысці на паэтычную арбіту і прадэкламаваць вершы пра вёску с патрыятычнымі складнікамі “Краіна пачынаецца з вёскі”, “У вёсцы нашы карані”, “Вёска – захавальніца народных традыцый”. Гучалі пранікнёныя радкі слынных беларускіх паэтаў і мясцовых аматараў прыгожага пісьменства – паэтаў і журналістаў І.Маркевіча і У.Несцяровіча, аўтара зборніка “Настальгія па вёсцы” В.Вераб’я. А бібліятэкар Паплаўскай бібліятэкі здзівіла калег вершам уласнага сачынення пра вёску Паплавы. У кожнага – сваё паэтычнае прамаўленне, але агульным для ўсіх было ўспрыманне вёскі – як адзінага паняцця радзімы, за якую мы ў адказе. Сімвалічны медаль пераможцы паэтычнага марафона-конкурса атрымала супрацоўнік Ушанскай бібліятэкі Клімовіч Наталля.
Паэтычны марафон у гонар вёскі
15.10.2026
Мы в соцсетях & RSS