Метадычны дзень “Прафесія бібліятэкара: арыенцір на прафесіяналізм і пераемнасць традыцый”

15.10.2026

У рамках раённай сістэмы павышэння кваліфікацыі бібліятэчных работнікаў, традыцыйна ў трэці чацвер месяца, на базе ДУК “Бярэзінская цэнтральная раённая бібліятэка” прайшоў метадычны дзень “Прафесія бібліятэкара: арыенцір на прафесіяналізм і пераемнасць традыцый”. Асноўным складнікам стала гадзіна шчырасці “Помніш, як было” былых выпускнікоў Магілеўскага бібліятэчнага тэхнікума (каледжа) пра гады навучання ў гэтай сярэдне-спецыяльнай установе з нагоды яе 80-годдзя. Ажыўлены ўдзел у абмене ўспамінамі прыняла большасць супрацоўнікаў ДУК “Бярэзінская ЦРБ”, паколькі менавіта катэгорыя выпускнікоў МБТ складае значную частку работнікаў сельскіх бібліятэк і раённага звяна, нават калі потым некаторыя завочна набылі вышэйшую бібліятэчную адукацыю. Пераемнасць традыцый і шматгадовую практыку Бярэзінскай ЦБС пасвячэння маладых спецыялістаў у прафесію засведчыла відэапрэзентацыя архіўных матэрыялаў “Выпускнікі МБТ на Бярэзіншчыне: першыя крокі ў прафесіі”.
“Прафесіяналізм – шлях да поспеху”, - пад такім лейтматывам на метадычным дні бібліятэкараў раёна быў праведзены тэст на прафесіяналізм “Кніжная выстава: майстэрства прэзентацыі”. Бібліятэкары Ушанскай і Паплаўскай сельскіх бібліятэк прадставілі калегам методыку прэзентацый выстаў да Тыдня бацькоўскай любові: “Мастацкім радком пра матулю і татку”, “Вобраз бацькоў у мастацкай літаратуры”.

поделиться в: