Бібліятэкар Багушэвіцкай СІБК правяла ў Багушэвіцкай СШ акцыю “Класны кастрычнік”. Нечакана ў мерапрыемстве, галоўнай мэтай якога з’яўляецца рэклама і папулярызацыя сярод падлеткаў кніг з серыі “Пераходны ўзрост” прынялі ўдзел і педагогі. І гэта дадала акцыі новыя ноткі, бо напружаная праца настаўнікаў займае шмат часу і не заўсёды дазвал своечасова знаёміцца з навінкамі, таму знаёмства з сучаснымі праблемамі падлеткаў і актуальнымі поглядамі на педагогіку ў літаратурных творах беларускіх пісьменнікаў А. Бадака, Т. Пяшко, Т. Гарэлікавай, Я. Хвалея і іншых, для многіх стала вельмі карысным і пазнавальным. Настаўніца беларускай мовы і літаратуры Тамара Аляксандраўна Дубовік адзначыла, што плануе рэкамендаваь некторыя з гэтых кніг для пазакласнага чытання.
Акцыя “Класны кастрычнік”
14.10.2026
Мы в соцсетях & RSS