Бібліятэкар Багушэвіцкай СІБК правяла ў Багушэвіцкай СШ літаратурную вітрыну “У дапамогу настаўніку”. Удзельнікам мерапрыемства былі прэзентаваны артыкулы і літаратурныя творы з часопісаў “Неман”, “Маладосць” і “Полымя”. Закладкі са сціслай інфармацыяй аб карысных матэрыялах дапамаглі чытачам хутка арыентыравацца і звярнуцца да патрэбнага нумара. Асаблівую цікавасць выклікалі матэрыялы з анонсам “Да Года Беларускай жанчыны” і “Раім прачытаць”. Творы З.Наваенка, А.Марціновіча, В.Кляўко прыйшліся многім даспадобы, а дэбют у “Полымі” маладога беларускага пісьменніка Платона Станкевіча з апавяданнем “Шчанюк” быў адзначан як літаратурнае адкрыццё.
Літаратурная вітрына “У дапамогу настаўніку”
14.10.2026
Мы в соцсетях & RSS