Прэзентацыя паэтычнага альманаха

12.10.2026

Да Міжнароднага дня сталых людзей у Багушэвіцкай СІБК адбылася прэзентацыя паэтычнага альманаха «Настальгія па вёсцы» земляка Валянціна Вераб'я. Наведвальніцы мерапрыемства пазнаёміліся з біяграфіяй нараджэнца в.Асмолаўка, адным з захапленняў якога было складанне вершаў. У многіх вершаў са зборніка яны пазнавалі сваіх родных, аднавяскоўцаў і знаходзілі цудоўныя паэтычныя вобразы, дзіўныя карціны роднага краю. У гонар Года беларускай жанчыны прагучаў верш “Міс аднасяльчанцы”, які па глыбіні сэнсу і мілагучнасці сапраўды заслугоўвае права быць песняй.

поделиться в: