Народная школа здароўя

12.10.2026

7 кастрычніка Да Міжнароднага дня сталых людзей у Багушэвіцкай СІБК прайшла народная школа здароўя “Актыўнае даўгалецце: усе магчыма!”. Галоўным спікерам мерапрыемства стала былая настаўніца, кандыдат матэматычных навук, Рыта Ефрэменка, якая, нягледзячы на пенсіенны узрост, захоўвае зайздросную рухавасць і актыўнасць, свежы і прывабны выгляд. Яна падзялілася сваімі таямніцамі падтрымкі добрага стану і самаадчування, якія складаюць цэлую сістэму. Прыхільніца ёгі і веганства, яна папярэдзіла аб распаўсюджаных памылках пры адмове ад жывёльнай ежы, аб неабходнасці кантраляваць суадносіны БТВ і выбіраць найбольш багатыя бялком прадукты харчавання. Таксама яна распавяла аб простых, але эфектыўных практыкаваннях, якія можна рабіць з любым узровнем фізічнай падрыхтоўкі. Усіх вельмі зацікавіла тэхніка самамасажу цела і твару, якая дапамагае захаваць маладосць не толькі ў сэрцы. Падчас далейшай размовы за духмянай кветкавай гарбатай нашы нваведвальніцы падзяліліся сваімі рэцэптамі добрага самаадчування, карысных і смачных страў, і пагадзіліся, што трэба часцей сустракацца з прыемнымі і пазітыўнымі людьзмі, каб сапраўды хацелася жыць доўга. Цікава, што амаль усе удзельнікі сустрэчы пэўны час працавалі настаўнікамі і выкладалі ці ў школе ці ў каледжах. З нагоды мінулага Дня настаўніка кветкі атрымалі нашы госці: Ала Яўгенаўна Прашко, якая пачынала сваю працоўную кар’еру у Багушэвіцкай СШ і Рыта Анатол’еўна Яфрэменка, якая пэўны час выкладала матэматыку і інфарматыку ў Маладзечанскім дзяржаўным каледжы.

поделиться в: