Літаратурная пятніца пад зоркай паэзіі

09.10.2026

Кожная пятніца з акцэнтам на роднае,сваё даносіць наведвальнікам Бярэзінскай раённай бібліятэкі шмат цікавай інфармацыі пра мясцовыя адметнасці і знакамітасці.Гэта дазваляе па- новаму,з непадробнай зацікаўленасцю зірнуць на асаблівасці роднага краю і нашых таленавітых людзей.Плённую песенна-паэтычную творчасць жыхаркі Беразіно Ніны Федаровіч прадставіла выстава “Калі радкі становяцца песняй”.Бярэзінцы ведаюць таленавітую журналістку па   дзейнасці ў бярэзінскай раённай газеце,дзе часта друкаваліся яе вершы.Зараз бібліятэкары з гонарам прэзентавалі аўтарскі паэтычны зборнік Н.Федаровіч “И БУДЕТ ВНОВЬ СПЕШИТЬ РАССВЕТ”і яе вершы з калектыўнага зборніка намінантаў за 2023 год прэстыжнай літаратурнай прэміі “Наследие”,заснаванай Расійскім саюзам пісьменнікаў і Расійскім Імператарскім Домам.Нізка пранікнёных вершаў беларускі адкрывае гэты зборнік, які змяшчае творы 44-х паэтаў.13 гадоў плённага супрацоўніцтва звязваюць нашу зямлячку з расійскай групай “Садко”пад кіраўніцтвам заслужанага артыста РФ Аляксандра Бардзіна.Наведвальнікі  бібліятэкі могуць пазнаёміцца з дыскамі гэтай групы,куды ўвайшлі 30 песень  на словы Н.Федаровіч,паэтычны талент якой выйшаў за межы Беларусі.Арганічным дапаўненнем да выставы стала   гучанне песень таленавітых спевакоў на вершы.

поделиться в: