Літаратурная пятніца

09.10.2026

У рамках рэспубліканскага праекта «Кожная пятніца - роднае, сваё!» і краязнаўчай пятніцы ў Пагосцкай сельскай інтэграванай бібліятэцы ДУК “Бярэзінская цэнтральная раённая бібліятэка” з вучнямі 8 класа адбылася трыбуна гонару «Заслужаны работнік культуры з душой скрыпкі», прысвечаная заслужанаму работніку культуры Беларусі (1992 г.), самадзейнаму кампазітару, майстру па вырабе музычных інструментаў, нараджэнцу в. Пагост Жукоўскаму Усеваладу Фёдаравічу.

Усё сваё творчае жыццё ен прысвяціў мастацтву, скончыў Мінскае музычнае вучылішча, працаваў у сімфанічным аркестры Белдзяржфілармоніі, у Нясвіжскім педвучылішчы, 24 гады ўзначальваў Мар’інагорскую дзіцячую музычную школу, змайстраваў 85 скрыпак (у тым ліку для ансамбля “Песняры”) і іншых старадаўніх музычных інструментаў для знакамітых беларускіх калектываў “Бяседа”, “Харошкі”, “Крупіцкія музыкі”.

поделиться в: