Акцыя-ўшанаванне “Настаўнікі былымі не бываюць"

05.10.2026

Напярэдадні Дня настаўніка супрацоўнікі Багушэвіцкай СІБК сумесна з калектывам і вучнямі Багушэвіцкай СШ правялі акцыю-ўшанаванне “Настаўнікі былымі не бываюць”. Таццяна Іванаўна Воюш прыйшла на святочны канцэрт у школу, а іншых ветэранаў педагагічнай працы: Тамару Іванаўну Шалькевіч і Валянціну Міхайлаўну Мацкевіч мы пазней наведалі з кветкамі і добрымі пажаданнямі. Радасць сустрэчы з былымі вучнямі і калегамі, ўспаміны аб любімай рабоце ўсхвалявалі і расчулілі нашых настаўнікаў. Таксама былі анансаваны мерапрыемствы Багушэвіцкай СІБК у межах праграмы “Сельская установа культуры – сацыякультурная прастора”, якія плануюцца ў бліжэйшы час.

поделиться в: