Турнір знаўцаў прыроды “У прыроды ёсць сябры – я і ты!”

05.10.2026

У Багушэвіцкай СІБК прайшло чарговае пасяджэнне экалагічнага клуба “Беразавічок”. Пасля падрыхтоўкі з дапамогай часопісаў “Родная прырода” і кніг пра жывельны і раслінны свет Беларусі, удзельнікі клуба прынялі ўдзел у турніры знаўцаў прыроды “У прыроды ёсць сябры – я і ты!”. Дзеці адказалі на пытанні па катэгорыях “Экалогія”, “Геаграфія”, “Флора”, “Фауна”, “Неверагодныя факты аб прыродзе Беларусі". Па выніках лепшым знаўцам прыроды стаў Максім Антаневіч.

поделиться в: