Акцыі “Кніга - 103”

01.10.2026

Багушэвіцкая СІБК паўдзельнічала ў акцыі “Кніга - 103” па дастаўцы кніг адзінокім пенсіянерам, прысвечанай Дню сталых людзей. Бібліятэкар Тамара Уладзіміраўна Бінжук – нязменная госця ў хаце Раісы Несцераўны Несцяровіч. Нягледзячы на тое, што гаспадыні ўжо споўніўся 91 год, яна  - адна з самых актыўных чытачак нашай біблітэкі. Яшчэ з савецкага часу яна палюбіла часопіс “Работніца і сялянка”, які зараз носіць назву “Алеся”. А новыя раманы беларускіх пісьменніц А.Хвашчэўскай і А.Ласоўскай яна чакала з нецярпеннем, бо як адзначае сама пенсіянерка, яна перачытала амаль усе кнігі для дарослых, якія знаходзяцца ў фондзе нашай бібліятэкі. Гасцінная Раіса Несцераўна заўсёды рада наведвальнікам, аднак Тамару Бінжук чакаюць і іншыя старажылы Багушэвіч, з якіх любяць чытаць яшчэ двое: Сафрон Якімавіч Бінжук і Соф’я Іванаўна Валькевіч.

поделиться в: