У рамках рэспубліканскага праекта «Кожная пятніца - роднае, сваё!» у Паплаўскай сельскай інтэграванай бібліятэцы ДУК “Бярэзінская цэнтральная раённая бібліятэка” прайшла беларускамоўная краязнаўчая пятніца. Бібліятэкар прэзентавала кнігі бярэзінскага празаіка, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі, журналіста Аляксандра Бычкоўскага (на творчым рахунку нараджэнца Беразіно 8 выдадзеных кніг). Прысутныя пазнаёміліся з жыццёвым і творчым шляхам пісьменніка-земляка, зрабіла агляд яго твораў. Асобна спынілася на кнізе “Чароўны чамадан з пахам адрэналіну” (2026г.), якая адкрывае новую серыю “Век прозы”, што заснавана ў выдавецтве “Беларусь”. Літаратурная пятніца для чытачоў стала днем паглыбленага інтарэсу да творчасці пісьменніка.
Літаратурная пятніца
25.09.2026
Мы в соцсетях & RSS