Традыцыйная пятніца “Багач запрашае ў бібліятэку!” прайшла ў Багушэвіцкай СІБК. Старажытнае свята Багач, прысвечанае заканчэнню збору ўраджаю, якое адзначалася ўсходнімі славянамі ў дзень восеньскага раўнадзенства (21 верасня), замыкала кола традыцыйных аграрных святаў і стала прататыпам “Дажынак”. Сустрэча з казкай “Скарбы народнай мудрасці” адбылася ў Багушэвіцкім дзіцячым садку. Дзеці пазнаёміліся з казкай “Лёгкі хлеб” са зборніка “Зярнятка”, у якой у сціслай і зразумелай форме падаецца сапраўдны кошт хлеба і з якой лёгка зрабіць выснову, што бясплатным альбо “лёгкім” хлеб не бывае. Пасля яны даведаліся пра традыцыі святкавання старажытнага свята Багач, якое было такім значным для нашых продкаў. Дзеці з цікавасцю слухалі вершы з кнігі Міхася Пазнякова “Пра роднае, дарагое”, прысвечаныя працы хлебаробаў, прыгажосці беларускай вёскі, роднай прыроды.
Працягам традыцыйнай пятніцы стала сустрэча ў бібліятэцы ля самавара “Шчодрымі святамі вяскоўцы багаты”. Наведвальніцы за традыцыйным караваем з мукі новага ўраджаю пад святочныя спевы пазнаёміліся са звычаямі святкавання, цікавымі забаўкамі і гаданнямі, якія праводзілі на Багач, а таксама прыкметамі, па якіх нашы продкі спрабавалі зазірнуць у будучыню.
Багач запрашае ў бібліятэку!
18.09.2026
Мы в соцсетях & RSS