Краязнаўчая пятніца

18.09.2026

У рамках рэспубліканскага праекта «Кожная пятніца - роднае, сваё!» у Пагосцкай сельскай інтэграванай бібліятэцы ДУК “Бярэзінская цэнтральная раённая бібліятэка” прайшла беларускамоўная краязнаўчая пятніца . Вучням старэйшых класаў была прапанавана рэклама кнігі бярэзінскага празаіка, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі, журналіста Аляксандра Бычкоўскага “Чароўны чамадан з пахам адрэналіну”. Супрацоўнік бібліятэкі пазнаёміла прысутных з жыццёвым і творчым шляхам пісьменніка-земляка, зрабіла агляд яго твораў (на творчым рахунку нараджэнца Беразіно 8 выдадзеных кніг). Асобна спыніліся на кнізе, якая выйшла ў гэтым годзе “Чароўны чамадан з пахам адрэналіну”, азнаёміліся з анатацыяй і прадмовай да яе старшыні СПБ А. Карлюкевіча, у якой дадзена высокая адзнака творчасці аўтара.Новае кніжнае выданне яскрава сведчыць аб таленце аўтара і высокім мастацкім узроўні яго твораў. Аповесці з займальным сюжэтам, тактоўным гумарам і на працягу ўсяго твора не адпускаюць увагу чытача. Прадстаўленае выданне пачынае серыю кніг “Век прозы”, якая прапануе чытачам найлепшае, што створана ў наш час у беларускай літаратуры.

поделиться в: