Літаратурнае падарожжа “Кніга раскажа пра Беларусь”

17.09.2026

17 верасня да дня народнага адзінства ў Багушэвіцкай СІБК адбылося літаратурнае падарожжа “Кніга раскажа пра Беларусь” для школьнікаў сярэдніх і старэйшых класаў. На станцыі “Святы нашай краіны” удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з Дзяржаўнымі святамі Рэспублікі Беларусь і дазналіся, чаму Дзень народнага адзінства адзначаюць менавіта 17 верасня. На станцыі “Гісторыя” дзеці даведаліся шмат цікавых фактаў аб стварэнні нашай дзяржавы. Станцыі “Мастацтва” і “Людзі” пазнаёмілі нашых наведвальнікаў з выдатнымі творамі выяўленчага мастацтва, літаратуры, архітэктуры, тэатра і кіно, якімі багата спадчына нашай краіны, а таксама славутымі мастакамі, акторамі, артыстамі балета, спартоўцамі, касманаўтамі, героямі вайны і мірнага часу. Сапраўды, нам ёсць чым ганарыцца!

поделиться в: