Іван Маркевіч (1936 – 1981) – нараджэнец вёскі Восава Бярэзінскага раёна, вядомы журналіст з вопытам працы ў раённай газеце “Сцяг Леніна” (1964 – 1972) і рэспубліканскай “Літаратура і мастацтва” (1973 – 1977). Завочна скончыў аддзяленне журналістыкі БДУ (1970). Аўтар зборнікаў вершаў “Камандзіроўка” (1973) і “Васількі” (выдадзены пасля смерці аўтара ў 1984 г.). На днях сваякі з горада Мінска перадалі ў Бярэзінскую раённую бібліятэку сапраўдную рэліквію – друкаваную машынку “Зеніт” і падборку рукапісных матэрыялаў Івана Маркевіча з хатняга архіва слыннага нараджэнца Бярэзінскай зямлі. Асаблівую цікавасць прадстаўляе вершаваны цыкл “Край мой зарэчны”, паэма “Гарачае вуголле”, апавяданні “Сырадой”, “Вызваленне”, “Гэткае дзякуй”. Да 90-годдзя Івана Маркевіча і 95-годдзя раённай газеты Бярэзінская раённая бібліятэка сумесна з рэдакцыяй раёнкі рыхтуюць выпускі самавыдатаўскіх зборнікаў паэтычнай творчасці і апавяданняў таленавітага земляка - юбіляра сёлетняга года.
Бібліятэка папоўнілася рарытэтам
17.09.2026
Мы в соцсетях & RSS