Да дня бібліятэк ў Багушэвіцкай СІБК адбыўся дзень адчыненых дзвярэй “Бібліятэка – лекарка душы” для сталых чытачоў. Нашы наведвальніцы шчыра пажадалі ўсяго самага лепшага нашай установе, а таксама паўдзельнічалі ў экспрэс-апытанні “Любімая кніга для сэрца”. Напрыканцы сустрэчы былі прэзентаваны кнігі сучаснай беларускай пісьменніцы, лаурэата Нацыянальнай літаратурнай прэміі, Алесі Кузняцовай, а таксама анансавана сустрэча з ею, якая адбудзецца ў Бярэзінскай ЦРБ.
Дзень адчыненых дзвярэй “Бібліятэка – лекарка душы”
16.09.2026
Мы в соцсетях & RSS