Да дня бібліятэк супрацоўнікі Багушэвіцкай СІБК прыйшлі ў Багушэвіцкі дзіцячы садок з гадзінай цікавай інфармацыі “Помнікі казачным героям у Беларусі”. Дзеці не толькі даведаліся, помнікі героям якіх казак жывуць у розных гарадах нашай Радзімы, якая прафесія ў дохтара Айбаліта, помнік якому знаходзіцца ля Ветэрынарнай акадэміі ў Віцебску, але і паслухалі казку пра Жабку-падарожніцу, якую можна ўбачыць ля інфармацыйна-турыстычнага цэнтра ў Гародні. А пасля яны паразважалі, чаму вучыць гэта казка, і пагулялі з Жабкай.
Гадзінай цікавай інфармацыі “Помнікі казачным героям у Беларусі”
16.09.2026
Мы в соцсетях & RSS