Кніжны буцік па-бярэзінску ўквеціў на бібліятэчным тыдні абанемент Бярэзінскай раённай бібліятэкі і прыцягвае зацікаўленую ўвагу наведвальнікаў. Кожнаму карысна даведацца пра знакамітых бярэзінскіх літаратараў, цікавыя факты з іх біяграфій, гісторыю стварэння знакавых твораў-прысвячэнняў роднаму Бярэзінскаму краю і землякам. Камусьці захацелася прачытаць мемуары свецкай дамы і ўладальніцы бярэзінскіх абшараў графіні Патоцкай, перачытаць пранікнёную жаночую прозу зямлячак С.Лобач і А.Саскавец, паэтычныя радкі Г.Шчур, Н.Федаровіч, У.Несцяровіча і Б.Манцэвіча. Усвядоміць удзячны парыў калмыцкага паэта, удзельніка партызанскага руху на Бярэзіншчыне прысвяціць верш бярэзінскай жанчыне з вёскі Месцін П.Веліткевіч, якая ўратавала яго ў гады вайны.
Кніжны буцік па-бярэзінску
15.09.2026
Мы в соцсетях & RSS