Прымеркаваны да Свята бібліятэк БібліяДвіж “Будзь у трэндзе, будь з намі!” падрыхтаваў для наведвальнікаў Бярэзінскай раённай бібліятэкі шмат цікавостак. Сярод іх- кніжны буцік па-бярэзінску, дзе на рэкламных вітрынах прадстаўлены рэйтынгавыя творы знакавых для Бярэзіншчыны аматараў прыгожага пісьменства. Буцік адчыніўся ў літаратурную пятніцу і прадоўжыць радаваць наведвальнікаў сваёй арыгінальнасцю, эстэтычнай прыцягальнасцю і дасведчанай інфармацыяй на працягу ўсяго святочнага тыдня. Наведванне кніжнага буціка навучэнцамі СШ №2 г. Беразіно стала нагодай гонару за родны край, за таленавітых і літаратурна-адораных землякоў.
БібліяДвіж “Будзь у трэндзе, будь з намі!”
14.09.2026
Мы в соцсетях & RSS