У межах літаратурнага тыдня “Нам ёсць чым здзівіць свет"

09.09.2026

У межах літаратурнага тыдня “Нам ёсць чым здзівіць свет" да Дня беларускага пісьменства ў Багушэвіцкай СІБК прайшла акцыя-сюрпрыз для школьнікаў “Спатканне ўсляпую”. Нагледзячы на тое, што выбар кніг праходзіў выпадкова, ніхто з удзельнікаў мерапрыемства не застаўся расчараваным, паколькі “інкогніта” на паліцы стаялі выданні з серый “Школьная бібліятэка” і “Школьная хрэстаматыя”, якія знаёмяць з усёй разнастайнасцю беларускай літаратуры, ад прозы і вершаў да драматургіі, ад неўміручай класікі да твораў нашых сучаснікаў.

поделиться в: