Паважаныя аматары гісторыі роднай Беларусі ! Фонд ДУК “Бярэзінская цэнтральная раённая бібліятэка” папоўніўся новымі зборнікамі знакамітага мастака гістарычнай дакументальнай прозы ”Гісторыя праз лёсы”. Гісторыя нашай краіны падаецца праз канкрэтныя чалавечыя лёсы – жыццё вялікіх князёў, асветнікаў, дзеячаў культуры, навукоўцаў, герояў і вандроўнікаў, якія пакінулі глыбокі след у нацыянвльным мінулым Беларусі: К.Тураўскі, Е.Полацкая, Е.Карскі, В.Ваньковіч, А.Гараўскі і інш. Асобны том выдання апавядае пра вядомых людзей, ў якіх беларускія карані і гэта вельмі цікава: кампазітары М. Глінка і Дз. Шастаковіч, пісьменнікі А.Грын і А. Грыбаедаў, матэматык С. Кавалеўская, першая жанчына ўрач на Русі В.Кашаварава-Руднева і шмат Інш.
Новыя зборнікі гістарычнай дакументальнай прозы
07.09.2026
Мы в соцсетях & RSS