Да Дня работнікаў лясной гаспадаркі, які адзначаецца ў кожную 3-ю нядзелю верасня, члены клуба “Беразавічок” Багушэвіцкай СІБК сабраліся на гадзіну юнага ляснічага “Ахоўваць і берагчы прыроду – наша прызванне”. Дзеці не толькі даведаліся, якія спецыялісты з вышэйшай і сярэдняй спецыяльнасцю патрэбны ў лясной гаспадарцы нашай краіны, але і пазнаёміліся з навучальнымі установамі, якія рыхтуюць такія кадры. Таксама яны дазналіся, хто такі егер і лесапатолаг, чым займаецца ляснічы, як IT выкарыстоўваецца ў лясной гаспадарцы, а таксама якія спецыяльнасці інжынерных і тэхнічных супрацоўнікаў гэтай галіны зараз найбольш запатрабаваны. Пасля ўдзельнікі клуба адказалі на пытанні лясной віктарыны. Дзеці пазнаёміліся з ахоўнымі відамі жывёл і раслін нашай радзімы, а каб лепей запамятаць іх знешні выгляд, ім былі прапанаваны размалёўкі.
“Ахоўваць і берагчы прыроду – наша прызванне”
07.09.2026
Мы в соцсетях & RSS