У рамках тыдня адчыненых дзвярэй «Храм мудрых ведаў – бібліятэка» і шостага школьнага дня 5 верасня ў Пагосцкай сельскай інтэграванай бібліятэцы ДУК «Бярэзінская цэнтральная раённая бібліятэка» з вучнямі пачатковых класаў адбылося завочнае падарожжа «Гісторыя беларускага пісьменства», прысвечанае Дню беларускага пісьменства.
Да ўвагі наведвальнікаў быў падрыхтаваны наглядны дапаможнік ілюстраваная папка-раскладушка “Мова продкаў і нашчадкаў”, аформлена кніжная выстава “Праз смуту стагоддзяў дайшло да нас слова”, у якім былі прадстаўлены кнігі пра Францыска Скарыну, Ефрасінню Полацкую і іншых мысліцелей і асветнікаў Беларусі, кнігі па гісторыі кнігадрукавання, фотаальбом найбольш значных кніжных помнікаў Беларусі, якія і сёння зберагаюцца ў фондах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Зроблены агляд прапанаваных твораў.
Затым дзеці паглядзелі відэаматэрыял «Гісторыя беларускага пісьменства ў асобах (калейдаскоп цікавых фактаў)», які ўзбагаціў веды вучняў пра славутых людзей нашай краіны, ўнесшых вялікі ўклад у развіццё пісьменства ў Беларусі.
У рамках тыдня адчыненых дзвярэй «Храм мудрых ведаў – бібліятэка»
06.09.2026
Мы в соцсетях & RSS